Па маршруту №4 …
Ізноў разам кніга і песня. 24 сакавіка адбыўся сумесны выезд бібліобуса па маршруту №4, які аб’ядноўвае 5 населенных пунктаў з клубнікамі. І як заўжды ад бібліятэкара кнігі, часопісы, газеты, ветлівая ўсмешка і шчырая размова аб вясенніх клопатах (на вуснах у кожнай гастадыні расада, бярозавы сок, насенне), а ад раённых артыстў — канцэрт.




