Кніжна-ілюстраваная выстава (Красненская СБ)
Змястоўна і эмацыянальна прайшоў час гісторыі ў Красненскай СБ, падчас якога навучэнцы мясцовай школы даведаліся пра жудасны лёс беларускай вёсачкі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжна-ілюстраваная выстава “Колокола Хатыні”, дзе прадстаўлена літаратура аб лёсе вогненных вёсак Беларусі. Закончылася мерапрыемства словамі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча: “Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі. Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!”.


