Родную мову вітаюць у Райцаўскай СБ
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Райцаўскай СБ прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад агульным дэвізам “На мове сэрца зразумелай”. Чытачы пазнаёміліся з кніжнымі выставамі “Роднаму слову гучаць” і “Зрабі ласку прачытай беларускую казку” і прынялі ўдзел у акцыі “Я люблю беларускую мову”. За ўдзел кожны атрымаў салодкі пачастунак.







