Хто цікавей упрыгожыў ёлку рашалі ў Турэцкай СБ
Бібліятэкар Турэцкай СБ Ганна Клімаш запрасіла на Калядныя чытанні ўдзельнікаў аматарскага аб’ядннання “Чароўная крынічка”. Але спачатку пазнаёміла з конкурсам “Хто цікавей упрыгожыць ёлку” (заданне давалася загадзя). Стараліся… спачатку свае таленты паказалі дзяўчаты, а затым хлопцы. Спадабалася ўсё і парамагло, канешне, сяброўства – сувеніры і прысмакі ў падарунак. А затым усе разам, ля чароўнага каміна чыталі цудоўныя творы і спрачаліся, хто ж лепш пастараўся.