“Калядная” крыжаванка і салодкі стол у Мірскай ГПБ
Бібліятэкары Мірскай ГПБ у рамках калядных святаў ладзілі шэраг цікавых, сапраўды святочных мерапрыемстваў як для даррослых, так і для дзяцей. Адно з такіх менавіта для дзяцей, наведвальнікаў Нядзельнай школы. У бібліятэцы арганізавалі салодкі стол і правялі гульнёва-забаўляльную праграму “Свет нябеснага суда”. Дзеці частаваліся прысмакамі (іх прынёс Дзядуля Мароз), з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні “каляднай” крыжаванкі, слухалі музыку і ўдзельнічалі ў розных гульнях. Спадабалася….