1 снежня у міжнародным календары… (Карэліцкая РБ)

Прафілактычная акцыя “Помоги себе выжить”, прымеркаваная да Сусветнага дня прафілактыкі ВІЧ/СНІД прайшла ў актавай зале установы адукацыі “Карэліцкі дзяржаўны ліцэй”.
Адкрыў мерапрыемства загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі Лагута Міхаіл, які расказаў навучэнцам ліцэя аб даце 1 снежня у міжнародным календары. Затым слова ўзяла урач – гігіеніст Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідыміялогіі Ілона Ліхарад, якая паведаміла прысутным аб сітуацыі з захворваннем у вобласці і раёне. Напрыканцы, навучэнцы падзяліліся на каманды “белых” і “жоўтых”, і, згулялі ў інтэрактыўную віктарыну “Што я ведаю пра СНІД”, дзе змаглі паказаць свае веды па тэме.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *