1 снежня ў раённай бібліятэцы

У самым пачатку зімы, 3 снежня, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта добрая нагода ўдзяліць увагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца за дапамогай і падтрымкай. Да гэтага Дня ў бібліятэчных установах ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” плануецца шэраг мерапрыемстваў. Але пачнем усё спачатку… 1 снежня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы агранізавана выстава работ наведвальнікаў дзённага аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна пад назвай “Мир моего творчества”. Чытачам ўстановы прадстаўлены прыгожыя карціны з папяровых стужак, букеты кветак з нітак, цацкі і навагоднія ўпрыгожванні з прыроднага матэрыялу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *