Сустрэча ў Цырынскай СБ

У рамках  абласной акцыі «Ровесники области», прысвечанай  75-годдзю ўтварэнню Гродзенской вобласці ў Цырынскай СБ  адбылася сустрэча з Аляксяевіч Ірынай Юльянаўнай, якой споўнілася 75 год. На сустрэчу была запрошана старшыня Цырынскага сельвыканкама Гомза Аксана Віктараўна, якая павіншавала Ірыну Юльянаўну з гэтай цудоўнай датай.

За салодкім сталом ў гонар юбіляршы, Ірына Юльянаўна доўга дзялілася ўспамінамі свайго жыцця: аб сваёй нялёгкай долі, аб працы ў родным калгасе, аб самым галоўным багацці — дзецях (іх у яе пяцёра; унукаў- 9; праўнукаў- 8). Расказала і аб сваіх захапленнях – вырошчванні кветак (менавіта ўвесь двор у кветках), спевах  (і ў клубе, і ў бібліятэцы, і ў царкоўным хоры),  шыцці, вязанні, вышыўцы і асабіста аб гатаванні страў.

Ну а мы, ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Надзея”, пажадалі ёй моцнага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *