У аматарскім аб’яднанні “Карэліччанка”… (РБ)

Не гледзячы на летнія клопаты, клопаты менавіта прыемныя — пачаўся збор і загатоўка гародніны і садавіны, менавіта таго, што дала прырода, і што вырасцілі самі з пачатку вясны, у аматарскім аб’яднанні “Карэліччанка” (Карэліцкая РБ) ізноў сустрэча. Тэма духоўная — на гэты раз ўдзельніцы сабраліся, каб пагаварыць аб святынях Карэліччыны — праваслаўнай царкве г.п Мір і вёскі Райца, а таксама пра царквушку праведнай Ганны вёсачкі Загор’я. А затым цёпла і радасна “карэліччанкі” павіншавалі ўдзельніцу аб’яднання Г.М.Комар  з чарговым днём нараджэння. І як заўжды, чыталі свае асабістыя вершы А.М.Аўчыннікава і А.І.Панасенка, усе разам спявалі песні і частаваліся прысмакамі, якія згатавалі сваімі рукамі… — адпачывалі душой і атрымлівалі задавальненне ад няспешнай гаворкі і цёплай атмасферы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *