“Анцітытунёвая” вулічная акцыя ў Карэліцкай РБ
Курэнне — небясшкодны занятак,
гэта сапраўдная залежнасць,
ад якой цяжка пазбавіцца.
Пра шкоду курэння сказана шмат, напісана мноства кніг, рэклама тытунёвай прадукцыі абавязкова ўтрымлівае папярэджанне пра магчымыя сур’ёзныя наступствы, але на жаль курыльшчыкаў менш не становіцца… 18 лістапада ў рамках Адзінага дня здароўя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў” у Карэліцкай раённай бібліятэцы разам з валанцёрамі Карэліцкай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ладзілася сапраўдная “анцітытунёвая” вулічная акцыя. Запасіўшыся пэўнай нагляднасцю запрашалі прахожых прыняць удзел, адказаць на пытанні, пакінуць свой водгуг на самаробнай цыгарцы і давалі магчымасць “курыльшчыкам” кінуць цыгарэту і ўзяць цукерку.






