Шчырая размова адбылася ў Луцкай СБ
Шчырая размова адбылася ў Луцкай СБ (у рамках Адзінага дня здароўя). Пачалася размова са звестак аб шкоднасці тытуню. Затым удзельнікі адправіліся ў падарожжа. На “Востраве міфаў” даведаліся, што міфы аб няшкоднасці курэння не маюць пад сабой асновы. “Востраў прадказанняў” паказаў вынікі курэння. На “Востраве важных рашэнняў і разважанняў” прыйшлі да высновы, што пачынаць курыць не варта. На “Востраве альтэрнатываў” пазналі, на кім ляжыць адказнасць, хто павінен рашаць, ці будуць курыць нашы нашчадкі.


