Урок бяспекі (Жухавіцкая СБ)

Тыдзень бяспекі працягваецца і бібліятэкары стараюцца данесці да кожнага чытача, ці малога, ці сталага, інфармацыю, якая зможа зберагчы здароўе, навучыць цаніць кожны момант свайго бясцэннага жыцця. Бібліятэкар Жухавіцкай СБ Марына Пясецкая правяла ў дзіцячым садку ўрок бяспекі “Мая бяспека”. Пытала ў дзяцей, як трэба сябе паводзіць, калі старэйшых няма дома, ці можна браць запалкі, падыходзіць да пліты, уключаць самастойна тэлевізар ці прас, лезьці на падаконнік і г.д. І вынік, на кожнае пытанне дзеці адказвалі канкрэтна — НЕ. У заканчэнні, безумоўна, казкі з любімымі героямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *