У краязнаўчы круіз разам з бібліобусам…

Краязнаўчы круіз бібліобуса “Мая зямля, твая краіна завецца светла – Беларусь” (у рамках Года народнага адзінства) працягваецца….
Сезон уборкі агародніны ў самым разгары і нашы чытачы з аддаленых вёсак заўжды ў градах. Але калі да іх прыязджае бібліобус, то ўсё кідаюць, пераапранаюцца і ідуць на сустрэчу з кнігай. А бібліятэкары заўжды прывозяць штосьці новае, цікавае і пазнавальнае. Вось і ў чарговы выезд па маршруту №4 “Баўцічы- Лядкі” акрамя мастацкай літаратуры, часопісаў і газет арганізавалі тэматычную выставу “Мая радзіма – Беларусь” з гістарычнай і сучаснай літаратурай. Чытачы ўважліва гарталі кнігі, знаёміліся, абмяркоўвалі і пакідалі сабе, каб вечарам больш дэталёва пазнаёміцца. А якая сустрэча без фотаздымкаў – фатаграфаваліся на памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *