Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэчных установах ДУК

З 1 па 10 верасня ў краіне праходзіць Адзіны дзень бяспекі. Асноўная мэта — максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын, фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. На працягу першай дэкады верасня ў бібліятэчных установах ладзяцца тэматычныя акцыі і ўрокі бяспекі, квэсты, інтэлектуальныя гульні, кіналекторыі і сустрэчы з спецыялістамі. “Стань заметнее” (Луцкая СБ), “Бяспека кожны дзень” (Райцаўская СБ), “Азбука бяспекі” (Малюшыцкая СБ), “Вы павінны гэта ведаць” (Жухавіцкая СБ).
У Варанчанскай СБ 11 верасня праведзена акцыя-папярэджанне “Жыві бяспечна!”. Загадзя былі распрацаваны памяткі для дарослых і дзяцей аб правілах бяспечных паводзін у лесе, быце, у грамадскіх месцах, дома і ў школе. Дзеці знаёміліся з карыснай інфармацыяй ў бібліятэцы і атрымалі іх на памяць, а дарослым бібліятэкар уручыла у час дваровых абыходаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *