Да Дня беларускага пісьменства (бібліятэкі ГУК)
Дзень беларускага пісьменства, свята слова, мовы, гонару за сваю краіну, яе знакамітых кнігадрукароў і пісьменнікаў. Традыцыйна Дзень
беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе XXVIІІ Дзень беларускага пісьменства праходзіць ў Капылі пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае». Далучыліся да свята і бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”. Бібліятэкары ладзілі ў сваіх установах цікавыя кніжныя выставы-агляды “Францыск Скарына і яго час” (Луцкая СБ), “Кніжная спадчына Беларусі” (Турэцкая СБ), “Адкрываем каляндар…” (Варанчанская СБ), “Пад небам беларускага пісьменства” (Мірская ГПБ), праводзілі хвілінкі-гутаркі “Адвеченых кніг- жывыя душы” (Райцаўская СБ), “Азбука на ўсе часы” (Ярэміцкая СБ), дзе знаёмілі з цэлай плеядай пісьменнікаў — ад вялікіх класікаў да сучаснікам.