Краязнаўчая хвіліна ў Баранавіцкай СБ

Кожнаму чалавеку дарагія тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе прайшло яго дзяцінства, і застаўся бацькоўскі дом. Усё гэта мы завём малой радзімай. Менавіта ёй была прысвечана краязнаўчая хвіліна “Мая малая радзіма, мая любая Гродзеншчына, табе прысвячаю…”,  якая адбылася ў Баранавіцкай СБ.  13 чэрвеня ў бібліятэку завіталі дарослыя чытачы, якія цікавіліся літаратурай з кніжнай выставы “Гродзеншчыне — 75”. Пытанняў было шмат, адказаў таксама, але самае галоўнае што амаль усе прысутныя з вялікім задавальненнем расказвалі пра свой “мілы куток”,  пра той дарагі сэрцу куток дзе нарадзіліся, дзе праходзяць па жыцці, дзе жылі іх бацькі і дзе жывуць іхнія дзеці і ўнукі – гэта ўсё родная Гродзеншчына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *