Казачная віктарына і конкурс малюнка ў Райцаўскай СБ

Райцаўскую сельскую бібліятэку наведала дзетвара з школьнага лагера “Вясёлка”. Дзеці пазнаёміліся з кніжнымі выстаўкамі “Чароўны свет казкі”, “Детская книга на все времена” і новымі дзіцячымі часопісамі. А затым з вялікім задавальненнем знаёміліся з казкамі, адказвалі на пытанні віктарыны і адгадвалі загадкі. Прынялі таксама актыўны ўдзел  у конкурсе “Я малюю лета” (малюнкі засталіся ў бібліятэцы). Вось так інтэлектуальна і пазнавальна праводзяць летнія канакулы мясцовыя маленькія чытачы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *