Вось так амаль кожны дзень…(РБ)

Дзіцячаму чытачу Карэліцкай раённай бібліятэкі прапануюць усё самае лепшае і цікавае – хочаш чытай, хочаш малюй, хачаш выразай вышыванку (2 ліпеня Дзень вышыванкі), хочаш глядзі цікавыя мульцікі, ці пазнавальныя тэлепраграмы. І гэта ўсё робіцца дзеля таго, каб нашым дзецям і падлеткам было ўтульна і цікава ў бібліятэцы. А яшчэ кожны аўторак чакае дзіцячыя пляцоўка – менавіта хочацца дадаць, што графік работы пляцовак размешчаны на афіцыйным бібліятэчным сайце і ў сацыяльных сетках. Прыходзьце ў бібліятэку, прыходзьце на пляцоўку разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі (ім таксама будзе чым заняцца). Дзяцінства – гэта шчасце, мары і цудоўны настрой.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *