Ізноў у Радунь і Трашчычы… (бібліобус)
Вось і пачатак другога месяца лета. Ліпень — макаўка лета. Чакаюць бібліобус, заўжды чакаюць…. Маршрут №2 аб’ядноўвае 4 населеных пункты, у якіх пражывае 403 жыхары, а сколькі цяпер прыезжых дзяцей і дачнікаў, не злічыць. Грады, бульба, кветнікі, касьба … усё гэта вельмі добра (пакінем на раніцу ці вечар), але вельмі хочацца схаваўшыся ад спёкі ў цянёк пачытаць штосьці цікавае для душы сабе ці ўнукам, пагартаць любімы часопіс. А затым пагуляць, сабраць букет кветак і радавацца жыццю, добраму летнему надвор’ю і ладу ў сям’і.