Першы раз у бібліятэку

Першы раз у бібліятэку «А я цяпер чытач!». Усё новае заўжды цікава. І таму прыйшоўшы першы раз у Карэліцкую дзіцячую бібліятэку, дзеці з вялікім захапленнем глядзелі на мноства кніг у прыгожых пераплётах на маляўніча аформленых стэлажах. Бібліятэкар патлумачыла дзецям, што такое бібліятэка, раскрыла значэнне кнігі ў жыцці чалавека і чаму да яе трэба беражліва адносіцца. Падчас экскурсіі бібліятэкары вучылі дзяцей арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы, пазнаёмілі з правіламі карыстання кнігамі і часопісамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *