Тэматычная гульня і фотазона

15 сакавіка ў чытальнай зале адбылася тэматычная гульня “Поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан”. Вядучы мерапрыемства – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лагута Міхаіл расказаў навучэнцам УА “Карэліцкі дзяржаўны прафесійна — будаўнічы ліцэй” пра гісторыю ўзнікнення і развіцця асноўнага Закона нашай краіны. Таксама маладым людзям было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне, і адказаць на пытанні. Усім прысутным былі ўручаны памяткі і буклеты.
На працягу дня таксама ладзілася фотазона і кніжная выстава да патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, якая адбылася у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Была аформлена фотазона ў Палужскай СБ і тэматычная выстава ў Красненскай СБ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *