Свята снегу (ДБ)

У мінулую суботу, 23 студзеня ў Карэлічах адбылося цікавае свята – свята снегу. На свяце прысутнічалі супрацоўнікі дзіцячай і раённай бібліятэкі. Дзецям прапанавалі рознага віду гульні і конкурсы: у конкурсе “Збяры сняжынку”, дзеці хто хутчэй з выразанак складалі пэўную цацку; па малюнку павінны былі адгадаць, які від зімняга спорту ім прапаноўваюць; з закрытымі вачыма малявалі на паперы Снегавіка і хто хутчэй злепіць сняжкі. Самым здольным канешне падарункі. А таксама кожны жадаючы змог сфатаграфавацца ў чароўнай карэце, купіць сувенір на памяць і пачаставацца духмяным чаем з зёлак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *