Дзень снегу ў ДБ

Усім падабаецца любавацца як падаюць з неба сняжынкі. А чаму ідзе снег, чаму ён белы, чаму ён рыпае пад нагамі і колькі ж важыць Сняжынка?
20 студзеня ў гонар Сусветнага дня снегу госцяй у дзіцячай бібліятэцы была Снежная каралева, якая распавяла дзяўчынкам пра тое, дзе бяруцца сняжынкі, як яны трапляюць на неба і чаму ж яны такія прыгожыя. Каралева правяла «снежную» віктарыну і разам сабрала снежкі.
Дзяцей уразілі выдатныя творы на кніжнай выставе «Снежные причуды природы», у якую ўвайшлі апавяданні і казкі, вершы і загадкі — усе яны распавядаюць аб зімовых забавах, аб вясёлых прыгодах і, вядома, адказваюць на ўсе “зімовыя” пытанні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *