Лета з добрай кнігай працягваецца…

Жнівень, ужо жнівень …, у дзяцей пачынаецца гаворка ў асноўным пра школу, школьныя клопаты (што ўжо купілі бацькі, і што яшчэ належыць купіць), сустрэчу з сябрамі — аднакласнікамі, але кожнаму дзіцяці вельмі хочацца яшчэ пагуляць, і як мага далей працягнуць гэтыя цудоўныя летнія дні. Таму бібліятэчная акцыя “Лета з добрай кнігай” працягваецца. Вось і 4 жніўня на гульнёвай пляцоўцы дзяцей чакалі добрыя кнігі і часопісы, спартыўныя спаборніцтвы, пазнавальныя віктарыны і добры, добры настрой. А 5 жніўня у “Чытальні пад адкрытым небам”, якая на гэты раз ладзілася каля мясцовага Дома культуры разгарнулася сапраўднае спаборніцтва па разгадванню загадак, веданню прыказак і прымавак. Дзяцей вітала кніжна-ілюстраваная выстава “Увага, беларуская кніга”, і кожны жадаючы змог пазнаёміцца з літаратурай і ўзяць на дом тое, што да спадобы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *