Разам з клубнікамі…

Насычанымі былі мінулыя выхадныя для супрацоўнікаў Карэліцкай раённай і дзіцячай бібліятэкі. У суботу, 1 жніўня, разам з клубнікамі віталі ўдзельнікаў VIII Міжнароднага свята аматараў рэтра-матацыклаў “Кола Часу-2020”. Рыхтаваліся загадзя і адказна: тэматычныя пазлы, рознага віду размалёўкі, гульні, конкурсы, бяспройгрышная латарэя, аквагрым і падарункі ўдзельнікам. А ў нядзелю на святочным вечары “Отдыхаем всей семьёй” працавала дзіцячая гульнёвая пляцоўка з дзіцячымі арэлямі, шматлікімі дзіцячымі цацкамі і настольнымі гульнямі. Таксама падтрымлівалі і віталі ўдзельнікаў (канцэртная праграма ад Краснескага ДК) вакальнай жаночай групы, у якой спяваюць 2 бібліятэкары.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *