На гульнёвай пляцоўцы ў Райцаўскай СБ

Лета — цудоўная пара для таго, каб атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь год. Для таго, каб дзеці змаглі весела і цікава правесці час Райцаўская сельская бібліятэка арганізавала вясёлую конкурсна-гульнёвую праграму “Вясёлыя забавы” на дзіцячай пляцоўцы насупраць бібліятэкі. Дзеці бегалі, скакалі, удзельнічалі ў розных конкурсах. Спадабаліся гульні “Выцягні рэпку”, “Вулей”, “Пародыя”. Галоўнае што кожны змог паспаборнічаць, пасмяяцца, сябе паказаць, сяброў падтрымаць. Вынік – перамагло сяброўства. І канешне падарункі на памяць ад бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *