Арт-тэрапія ў Аюцавіцкай СБ

У кожнай бібліятэчнай установы свой погляд на працу, на правядзенне мерапрыемстваў, іх форму і змест. Аюцавіцкая сельская бібліятэка робіць пэўны акцэнт на сям’ю, сямейныя адносіны, выхаванне дзяцей. Таму і ў летні час усё для бацькоў і іх дзяцей. Вось і ўчора, 16 ліпеня, наведала мясцовую шматдзетную сям’ю і арганізавала чытанні на прыродзе. Дзеці ўважліва разглядвалі малюнкі, цешыліся ўвагай, а бібліятэкар Наталля Іванаўна чытала ім казкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *