Творчая сустрэча «Аб жыццi, аб кнiгах, аб каханнi»
У чытальнай зале Карэлiцкай раённай бiблiятэкi ў рамках Тыдня роднай мовы адбылася творчая сустрэча з старшынёй Гродзенскага аддзялення Саюза пicьменнiкаў Беларусi Людмiлай Антонаўнай Кебiч i пiсьменнiцай Iрынай Аркадзьеўнай Салата «Аб жыццi, аб кнiгах, аб каханнi». З вялiкай цеплынёй i адкрытасцю Людмiла Антонаўна дзялiлася з прысутнымi ўспамiнамi i яркiмi старонкамi жыцця i творчай бiяграфii. Пaведала аб дзейнасцi Гродзенскага аддзялення пiсьменнiкаў, аб iх творчасцi i планах правядзення мерапрыемстваў на працягу бягучага года. Сустрэча выклiкала шмат станоўчых эмоцый i стала для многiх цiкавым i дзiўным адкрыццем.