Творчая сустрэча з Iрынай Аркадзьеўнай Салата
Супрацоўнiкi Карэлiцкай раённай бiблiятэкi ў рамках Тыдня роднай мовы арганiзвалi для вучняў шостага класса ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлiчы» творчую сустрэчу з Iрынай Аркадзьеўнай Салата. Iрына Аркадзьеўна расказала хлопчыкам i дзяўчынкам аб жыццi i творчасцi, пaзнаёмiла з сваiмi кнiгамi «Акварэлі пачуццяў», «Лялькі з беларускага куфэрка», «Мой край лясны — мая Радзіма» i iншымi. Усе яе творы адлюстроўваюць любоў да роднага края, беларускай прыроды, традыцый i культуры беларускага народа.