В Кореличах состоялись творческие встречи с современными белорусскими писателями
Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі аўтары, запрошаныя “Выдавецкім домам “Звязда»: Таццяна Яцук, Валянціна Быстрымовіч, Тамара Кавальчук, Святлана Кошур; выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”: Тамара Бунта, Юлія Еўдакімава, Дзмітрый Кашавар; выдавецтвам «Дар-Ніка» Віталій Кулік.
Нізку цікавых знаёмстваў адкрыла творчая сустрэча вучняў пачатковых класаў школ райцэнтра з беларускай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Бунта.
Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі падарункі і сувеніры пасля таго, як Тамара Пятроўна ў жартоўнай гульнявой форме «праверыла» іх на веданне аўтараў і твораў дзіцячай літаратуры. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, сяброўскай, а галоўнае – цікавай, вясёлай і добрай.
Вучаніца сярэдняй школы №1 Кацярына Шарстнёва сказала:
— Мне было вельмі зацікава. І надоўга запомціцца сённяшняя сустрэча.
Весела і пазнавальна прэзентавала серыю “жывых” часопісаў “Рюкзачок”, “Мир путешествий” і “Зоопарк” яе рэдактар Юлія Еўдакімава. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, праверылі памяць, кемлівасць і ў падарунак атрымалі любімы часопіс.
Вучаніца сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы Арына Манкевіч падзялілася:
— Я сёння адкрыла для сябе шмат новага са свету жывёл і абавязкова буду выпісваць часопіс “Рукзачок”, бо там можна знайсці шмат цікавага.
Сучасных пісьменнікаў шмат. Хтосьці піша пра каханне, кагосьці натхняюць злачынствы і іх расследаванні, але ёсць і такія майстры слова, якім адкрыта значна большае — ім даступныя таямніцы дзіцячай душы. Праз гады яны не губляюць здольнасць глядзець на свет вачыма дзяцей і, карыстаючыся гэтым, вучаць іх дабру.
Тамара Кавальчук наказвала вучням трэціх і чацвёртых класаў школ райцэнтра, як важна любіць сваю Радзіму і сваю родную мову. У яе шмат вершаў, напісаных на беларускай мове. Некаторыя з іх пісьменніца прачытала школьнікам. Яшчэ яна нагадала навучэнцам аб такіх агульначалавечых каштоўнасцях, як сяброўства, каханне, павага. Чытала павучальныя прыпавесці і распавядала пра тое, як важна здзяйсняць добрыя ўчынкі.
Пісьменніца прадставіла свае кнігі “Тайна малінавай планеты” і “Добрае сэрца”, якія вельмі зацікавілі і рабят, і дарослых.
Падчас творчай сустрэчы пісьменнік Дзмітрый Кашавар расказаў удзельнікам мерапрыемства пра кнігі грамадзянска-патрыятычнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі, анансаваў праект “Нацыянальны набытак Беларусі”, а разам з ім — гульню-віктарыну з дапоўненай рэальнасцю.
Сямікласнік школы № 2 райцэнтра Станіслаў Чычкан адзначыў, што і яму, і аднакласнікам вельмі спадабалася віктарына ”Беларусь: гісторыя і сучаснасць”. Рабяты не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага пра культуру, гісторыю і прыроду нашай краіны. А на памяць аб сустрэчы самыя актыўныя атрымалі памятныя падарункі ад выдавецтва.
Насычаны новымі знаёмствамі фестываль дапоўніўся яшчэ адным творчым падарункам: сустрэчай з пісьменнікамі Святланай Кошур і Віталіем Куліком. Іх слухачамі сталі дарослыя карэліччане і госці фестывалю.
Прэзентуючы сваю творчасць, Віталій Кулік адзначыў напісаныя ім творы: ”Ведьма полесская”, “Волчий мох” і “Роковое счастье”.
— Хацелася, каб асноўнай тэмай маёй творчасці было вясковае жыццё беларускага Палесся ва ўсёй яго разнастайнасці: традыцыі, вядзьмарства, містыка, таямніцы і, вядома ж, каханне. Мая бабуля збірала нас, унукаў, і распавядала цікавыя гісторыі пра тое, як жылі людзі на нашай зямлі да вайны, чым займаліся, у што верылі. Тады, напэўна, я і атрымаў сваю першую порцыю творчага натхнення, – расказаў Віталій Кулік.
Далей слова трымала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомая ў краіне краязнаўца Святлана Кошур. Яна расказала аўдыторыі, што на старонках яе аўтарскіх краязнаўчых артыкулаў, дакументальна-публіцыстычных нарысаў гарманічна спалучаецца глыбіня навуковых даследаванняў са змястоўнасцю мастацкага аповеду.
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем пераможцаў конкурсу сярод бібліятэк. Прызавыя месцы размеркаваны наступным чынам: у намінацыі “Памяць і боль беларускай зямлі” першае месца заняла “Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота”, другое — ДУК “Ляхавіцкая раённая цэнтралізованая бібліятэчная сістэма”, а трэцяе — ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. У намінацыі “Беларусь – краіна са знакам якасці” лепшымі сталі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”, ДУК ”Нясвіжская цэнтральная бібліятэка імя Паўла Прануза”.
Астатнія ўдзельнікі таксама былі адзначаны граматамі і атрымалі памятныя прызы.