Дзень праваслаўнай кнігі ў аматарскім аб’яднанні «Надзея» Цырынскай СБ

Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі ў аматарскім аб’яднанні «Надзея» Цырынскай СБ. Удзельнікі аб’яднання разам з вучнямі нядзельнай школы сустрэліся за адным сталом. Пытанняў было шмат, адказаў таксама… У асноўным гаворка вялася пра Бога, пра веру, ісціну, прыгажосць, дабрыню, любоў і надзею. Мясцовы святар Алег Сушко расказаў пра сэнс жыцця з пункту гледжання хрысціянства, а бібліятэкар Зінаіда Наумовіч пра праваслаўную кнігу ў жыцці чалавека.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *