Гутарка ў Турэцкай СБ

14 сакавіка ў Турэцкай сельскай бібліятэцы настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы агр. Турэц Карэліцкага раёна іерэй Андрэй Абрамовіч правёў гутарку на тэму «Праваслаўная кніга: учора, сёння, заўтра». Мерапрыемства пачалося з сумеснай малітвы. Айцец Андрэй распавёў школьнікам аб значэнні і душэўнай карысці духоўнай літаратуры. Пацвердзіўшы сказанае словамі са Святога Пісання: «не хлебам адзіным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым» (Лк. 4, 4). «Святое Евангелле, Псалтыр, Жыціі Святых, творы святых айцоў нашай Царквы – усё гэта неабходная, штодзённая ежа для нашай душы», — адзначыў святар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *