Міжнароднаму жаночаму дню прысвячаецца…

Шмат цёплых слоў, віншаванняў-пажаданняў адрасавалі «лепшай палове чалавецтва», падчас імпрэз, якія прысвячаліся Міжнароднаму жаночаму дню супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. У рамках урачыстай сустрэчы у фае мясцовага Дома культуры ладзілі святочную выставу пад назвай «Мая зямля — маё натхненне». На кубах былі прадстаўлены творы мясцовых пісьменніц: Галіны Калтуновай, Аляксандры Панасенка, Леанілы Дзянькевіч, Святланы Кошур. Творы, у якіх спяваецца ода роднай зямельцы, роднаму краю, самаму дарагому і шаноўнаму чалавеку на зямлі- матулі.
Затым адбылася экскурсія па бібліятэцы. Дырэктар дзяржаўнай установы Лілія Арцюх правяла па ўтульных залах, дзе ўсё зроблена для чытачоў, рассказала аб бібліятэцы. У дзіцячай бібліятэцы ўдзельніц ўрачыстай сустрэчы вітала бібліятэкар Марына Вярбіцкая, якая ў час гутаркі асобна спынілася на рабоце дзіцячага пакоя «Смышлёныш» і шчыра запрасіла ўсіх стаць чытачамі бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *