Выстава творчых работ “Жанчына – вясна”

Сваеасаблівым падарункам жанчынам стала выстава творчых работ намесніка дырэктара ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Алены Лісоўскай пад назвай “Жанчына – вясна”, адкрыццё якой адбылося 6 сакавіка. На выставе прадстаўлена 8 ручных работ, якія зроблены ў тэхніцы “выцінанка”. Сапраўды, пра выцінанку ведаем мы не шмат. Дзе нарадзілася, адкуль прыйшла, чаму калісьці такі распаўсюджаны від дэкаратыўнага мастацтва быў забыты, і якія прычыны спрыялі яго адраджэнню ў наш час? — расказала майстра народных мастацкіх рамёстваў мясцовага Дома рамёстваў Вольга Крышань. Затым слова трымала сама стваральніца выставы. Спачатку Алена Васільеўна павіншавала ўсіх прысутных з наступаючым жаночым святам, пажадала моцнага здароўя, кахання і дабрабыту, а затым расказала чаму менавіта выцінанка ей падабаецца “Выцінанка, гэта маё хобі, мой асабісты настрой і маё натхненне, якое прыносіць мне задавальненне і душэўны спакой, і я вельмі хачу перадаць яго кожнаму гледачу. Можа хтосьці ў маіх работах знойдзе і сябе”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *