У Аюцавіцкай СБ гучна чыталі творы мясцовых пісьменнікаў

Гучныя чытанні адбыліся ў Аюцавіцкай СБ. Тэма прапанавалася на выбар, ці то кнігі ваеннай тэматыкі, краязнаўчага характару, ці то казкі. Дзеці выбралі зборнікі вершаў мясцовых пісьменнікаў Галіны Калтуновай, Івана Вярбіцкага, Івана Жука, вершы якіх праслаўляюць малую радзіму, родны край.
Зацікавіла літаратура з краязнаўчай выставы і старэйшых чытачоў. Пагартаўшы кнігі, яны таксама згадзіліся паўдзельнічаць у акцыі і прачыталі ўрыўкі з кнігі Галіны Калтуновай «Карэліцкія мадонны».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *