У чаканні свята

8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. Свята вясны, кветак, віншаванняў, падарункаў і цудоўнага настрою. Свята, якое дорыць каханне, сонца і дабрыню. Да гэтага цудоўнага свята бібліятэчныя ўстановы Карэліччыны запланавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў, падчас якіх будуць услаўляць жанчын ва ўсіх іх “ролях”. На сённешні дзень ўжо працуюць кніжныя выставы (выставы-агляды) і паліцы: “Харашэе свет ад дабрыні жаночай”, “Все меркнет перед именем твоим”, “И это время — весна”, “З любоўю да матулі” і інш.
У Карэліцкай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная паліца “8 Марта” і кніжная выстава “Жанчыне прысвячаецца…”, дзе кожны жадаючы зможа прачытаць пра гісторыю свята, пагартаць кнігі выдавецтва “Беларускі Экзархат”, пазнаёміцца з кнігамі пра каханне, новымі часопісамі.
І мы ўпэўнены, што ў гэты сакавіцкі дзень, як адзначаюць арганізатары плануемых мерапрыемстваў, усе забудуць пра свае хваробы і праблемы, і памаладзеюць. Вясна заўсёды дае надзею на лепшае…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *