Провады зімы ў Ярэміцкай СБ

Провады зімы, або Масленіцу адзначылі ў жаночым аматарскім аб’яднанні «Алеся» Ярэміцкай СБ. Святочны стол ламіўся ад розных прысмакаў: тут і рознага віду бліны, печыва, рознага віду чай і садавіна. Удзельніцы дружна сабраліся, прыгатаваліся і разам абмеркавалі масленічны тыдзень, дамашнія клопаты, успаміналі сваіх бацькоў, сваё дзяцінства і юнацтва. Успаміналі свае мары, якія ў некаторых споўніліся, а у некаторых не. Але ніхто ні аб чым ні шкадуе. І калі б была магчымасць усё пачаць з пачатку, сваё жыццё яны пражылі б менавіта так. Затым частаваліся дамашнімі прысмакамі і рашылі, што ў наступны раз сустрэнуцца ў светлыя вялікодныя дні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *