Масленіца ў Міры і Карэлічах

Кожны год перад Вялікім пастом праходзіць масленічны Тыдзень. Амаль кожны дзень па традыцыі пякуцца бліны. На Тыдні кожны дзень штосьці значыць, ёсць і «цешчын дзень» і «зяцёў дзень» (гэтыя дні гавораць самі за сябе). І як заўжды завяршаецца Тыдзень весела і шматлюдна — провадамі Масленіцы (у нядзельку). Далучыліся да раённага свята і мы, бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі. У суботу свята адбылося ля сцен Мірскага замка. Бібліятэкары – цыганкі гадалі прысутным, зычылі кар’ернага росту, кахання, асабістага шчасця. А бібліятэкары Мірскай гарпасялковай бібліятэкі прапанавалі духмяныя бліны з «пылу, з жару», віталі святочна, жадалі моцнага здароўя і дабрабыту.
У нядзелю ў першы сакавіцкі дзень свята ладзілася ўжо ў Карэлічах. І зноў бібліятэкары ў ролі святочных персанажаў з гадальнымі картамі, вясёлым і пазітыўным настроем. Ладзіўся «чароўны» куток з самымі адмысловымі блінамі (бліны з масліцам, ікоркай, розным варэннем, смятанкай, тварагом і капустай-смаката). Рознага віду кава, травяны чай – усё было нарасхват. Працаваў блін жаданняў, дзе кожны змог на дошцы пакінуць частку свайго цудоўнага і святочнага настрою. Свята адбылося на славу. Бывай Масленіца, да наступнага году.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *