Фальклорныя вячоркі ў аматарскім аб’яднанні «Карэліччанка»

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Карэліччанка» праходзіла менавіта ў масленічны тыдзень. Форма сустрэчы — фальклорныя вячоркі на тэму «Масленица идёт — блины, мёд несет». Хатнім заданнем для кожнай удзельніцы – напячы бліноў. Заданне выканана на 5+. Стол ламіўся ад блінных прысмакаў. На працягу амаль трох гадзін гучалі асабістыя вершы (і «масленічныя» таксама) у выкананні мясцовых паэтак Аляксандры Панасенка, Ганны Козел, Ірыны Бусько. Праводзіўся конкурс «Угадай мелодию по тексту» (песні ўзгадваліся 70-80 гадоў) і конкурс пантамімы. Удзельніцы адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі, прыказкі і мясцовыя дыалекты з жыццёвымі выпадкамі. Вядучая мерапрыемства Ніна Уладзіміраўна Петрашэўская расказала пра кожны дзень Тыдня і што ён адзначае. Менавіта хочацца дадаць, што сустрэчы ў “Карэліччанцы” адбываюцца кожны месяц. І кожны месяц гэта штосьці новае, цікавае і вясёлае. А ў заканчэнні, як заўжды песня “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались…”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *