Падзеі афганскай вайны адыйшлі далёка ў гісторыю…

Падзеі афганскай вайны адыйшлі далёка ў гісторыю, але ў людской памяці жыць яна будзе яшчэ доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і мацярынскімі слязамі.
У Мірскай гарпасялковай бібліятэцы сумесна з Домам культуры і Мірскім ДМПТК адбыўся вечар памяці і смутку «Нам снилась берёзка и мама у дома». Вядучыя расказалі гасцям аб мужнасці, стойкасці і гераізме нашых салдат, якія прымалі ўдзел у ваенных падзеях у Афганістане. Прысутныя хвілінай жалобнага маўчання ўшанавалі памяць усіх воінаў, што не вярнуліся з Афганскай вайны. У гонар загінуўшых і выжыўшых у той жудаснай вайне майстрамі-педагогамі Мірскага каледжа былі выкананы песні “Туман”, “Журавли” і інш.
Для ўсіх прысутных у бібліятэцы былі аформлены выставы «Солдаты Афганской войны», і «Они шагнули в бессмертие».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *