На XXVII Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу

Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з самых буйных прафесійных кніжных выстаў на постсавецкай прасторы, якая адкрывае Міжнародны каляндар кніжных выстаў і з’яўляецца свайго роду справаздачай працы кнігавыдаўцоў Беларусі за мінулы год. Кожны год праходзіць гэта свята і амаль кожны год супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі наведаюць гэту знакавую падзею, каб пазнаёміцца з прадстаўнікамі беларускіх выдавецтваў, з навінкамі літаратуры, а таксама з выдавецтвамі іншых краін, як блізкага так і далёкага замежжа. У гэтым годзе пракаціліся і на паэтычным аўтобусе, на творчай пляцоўцы якога гучалі вершы і бардаўскія песні ў выкананні аўтараў (менавіта самі прачыталі вершы). Выстава выклікала вялікае ўражанне ў бібліятэкараў і натхніла на дальнейшае супрацоўніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *