Арт-выстава ў Мірскай ГПБ
У Мірскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося адкрыццё арт-выставы навучэнкі Мірскага ДМПТК Серадзінскай Лідзіі “Люби что делаешь – делай что любишь», дзе прадстаўлены жывапісныя палотны, графічныя работы, нацюрморты. Кожны твор мае свой аўтарскі стыль. Прысутныя задвалі шмат пытанняў дзяўчыне, даведаліся, што натхняе яе на творчасць. Пазнаёміцца з творчасцю маладой мастачкі прыйшлі не толькі навучэнцы з каледжа, але і жыхары пасёлка.

