На ІІ адкрытым фестывалі…

У рамках ІІ адкрытага рэгіянальнага фестываля фальклору і рамёстваў “Галасы традыцый” супрацоўнікі Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі разам з лялечным тэатрам “Васілёк”, які працуе пры бібліятэцы, ладзілі пастаноўку беларускай народнай казкі “Ліса і Вожык”, дзе дзед Архіп, бабуля Алена, ліса і вожык на працягу пэўнага часу радавалі гледачоў.
Карэліцкая раённая бібліятэка прадставіла кніжную выставу “Арнамент-почырк народа” з цікавай і змястоўнай падборкай літаратуры, а дзяцей, як заўжды вельмі цікавіла шахматная дошка з імправізаванымі шашкамі — партрэтамі былых жыхароў Мірскага замку. Працаваў і кульнарны куток з пахучым чаем і салодасцямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *