Чайны куток з духмяным варэннем…

Навагодняе свята — свята мар, пажаданняў, сямейных сустрэч і цуда. А таксама Дзед Мароз, Снягурка і канешне прыгажуня ёлка. Наступаючае свята ўжо пачалося, і пачалося яно з запальвання галоўнай елкі ў Карэлічах. Менавіта гэта здарылася 7 снежня ў 17.00. на плошчы 17 Верасня. Далучыліся да свята і супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. Арганізавалі для прысутных “гарачы” куток з пахучым зёлкавым чаем, блінамі і духмяным варэннем.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *