Літаратурна-музычныя вячоркі (Мірская ГПБ)

Штогод 3 снежня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень праходзіць пад знакам міласэрнасці і клопату аб дадзенай катэгорыі грамадзян. 5 снежня Мірская гарпасялковая бібліятэка сумесна з валанцёрскім атрадам Чарвонага Крыжа Мірскага ДМПТК і Мірскай Свята-Троіцкай царквой наведалі Жухавіцкі дом-інтэрнат для прыстарэлых і інвалідаў. Людзям, якія маюць пэўныя абмежаванні, часцяком не хапае элементарных зносін, таму ўсе прысутныя былі рады сустрэчы, аб чым сведчыў сардэчны прыём і добры настрой. Пражываючым дома-інтэрната былі прадстаўлены літаратурна-музычныя вячоркі «Дакраніся да мяне дабрынёй», на якіх гучала шмат цёплых слоў у іх адрас, выконваліся музычныя нумары, чыталіся вершы. У падарунак ад чытачоў нашай бібліятэкі пражываючым былі ўручаны прысмакі, кнігі і друкаваная прадукцыя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *