Інфармацыйна-пазнавальная праграма ў РБ

Інфармацыйна-пазнавальная праграма «Нашы славутыя землякі» адбылася ў Карэліцкай РБ. Напачатку мерапрыемства вядучая – бібліятэкар Кошур В.І. рассказала прысутным аб значэнні Года малой радзімы, пра землякоў, якія нарадзіліся ў нашым раёне.
Далей слова трымала член саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кошур, якая ў цікавай і змястоўнай форме паведаміла вучням 10 класа ДУА «СШ №2 г.п.Карэлічы» аб гісторыі іх навучальнай установы, аб знакамітых земляках, якія там вучыліся (Барыс Кіт, Валянцін Рамановіч, Леаніла Дзянькевіч і інш). Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны ўрывак з мастацкага фільма «Матрос Чыжык». Ладзілася кніжная выстава «Гонар зямлі Карэліцкай».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *