Шчырая сустрэча ў Баранавіцкай СБ

Акцыяй “Вам дорым дабрыню і радасць” адзначылі Міжнародны дзень інвалідаў у Баранавіцкай СБ. Загадзя з бібліятэчным актывам (а ён менавіта складаецца з вучняў мясцовай школы) склалі святочны маршрут. Захапіўшы з сабою кнігі, часопісы і газеты разам крочылі ад хаты да хаты. Хваляваліся, каб хоць каго не прамінуць. Але ўсё атрымалася, наведалі амаль кожнага, пагутарылі, распрасілі пра здароўе і прапанавалі сваю дапамогу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *