Экскурсія ў Варанчанскай СБ
Цікаваую і пазнавальную экскурсію з наведвальнікамі прышкольнага аздараўленчага лагера “Следопыт” Жухавіцкай СШ правяла бібліятэкар Варанчанскай СБ Ліна Буячынская. Дзеці прайшліся па вуліцах аграгарадка, паглядзелі на яго славутасці і паслухалі пра багатую гісторыю і культуру Варончы. Асаблівую цікавасць выклікалі мясцовыя могілкі і асобна фамільнае скляпенае захаванне Верашчакаў, сваякоў Марылі Верашчакі, каханай паэта Адама Міцкевіча. Тут спачываюць сем’і і ўладальнікаў Варончы.