Шмат новага і цікавага ў чарговую сераду…
Цікавыя мерапрыемствы ў чарговую сераду ладзілі ў Палужскай, Малюшыцкай, Ярэміцкай сельскіх бібліятэках. Маленькія наведвальнікі Палужскага дзіцячага садка актыўна ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “Навастрыце вашы вушкі”. Спачатку дзеці даведаліся, як трэба паводзіць сябе ў гасцях, у тэатры і ў транспарце. Затым выканалі пэўныя заданні, паслухалі вершы, абмеркавалі паводзіны персанажаў і выказалі сваё меркаванне.
Літаратурная сустрэча адбылася з маленькімі ярэміччанамі і мела назву “С детской книгой я дружу”. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага з часопісаў і кніг. Разам чыталі, малявалі, выконвалі заданні, радаваліся цудоўнаму сонечнаму дню і вольнаму часу.
Здароваму ладу жыцця прасвяцілі сваё чарговае мерапрыемства ў Малюшыцкай СБ. Дзеці абмеркавалі правілы асабістай гігіены, харчавання, значэнне фізкультпадрыхтоўкі і прыйшлі да высновы, што “Здароўе – гэта галоўная каштоўнасць у жыцці”.