29 мая ў раённай бібліятэцы…
Сёння, 29 мая адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сустрэча” Карэліцкай раённай бібліятэкі. На літаратурную гадзіну сабраліся амаль усе члены клуба. Тэма гаручая, хвалюючая і памятная “И снова май, салют, цветы и слёзы”. Кожнай жанчыне было што сказаць, бо кожная вельмі добра ведае, што такое і слёзы, і радасць, бо кожную затронула вайна. Расказвалі пра сваіх родных, на долю якіх выпаў ваенны час з усімі выпрабаваннямі. Аповед суправаджаўся паказам фотаздымкаў, пісем, узнагарод. Член Гродзенскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кошур прэзентавала свой артыкул “Лісты з фронту” пра землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, які ўвайшоў у зборнік апавяданняў “Подых часу”. Пелі ваенныя песні, чыталі вершы, знаёміліся з навінкамі літаратуры, частаваліся духмяным чаем з дамашнім печывам, і ўспаміналі, успаміналі, успаміналі.